Сачыць за рэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты можна будзе анлайн

© PixabayПраца за камп'ютарам, архіўнае фота
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім абмяркуюць рэгістрацыю кандыдатаў, запланавана на бліжэйшы аўторак.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Цэнтрвыбаркам будзе трансляваць сваё пасяджэнне, на якім будуць разгледжаны пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Старшыня Цэнтрвыбаркама рэспублікі Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Лідзія Ярмошына: расхістаць сітуацыю ў Беларусі хацелі ад пачатку выбараў

Цэнтрвыбаркам у гэтыя дні праводзіць праверку пададзеных патэнцыяльнымі кандыдатамі ў прэзідэнты дакументаў. Інфармацыя аб прынятых подпісах ужо вядома, цяпер у спецыяльныя органы накіраваны для удакладнення дэкларацыі.

Пасяджэнне, на якім ЦВК разгледзіць пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, пройдзе 14 ліпеня - у апошні дзень, які дапускаецца для гэтага па законе.

Мерапрыемства, як і папярэднія пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, пройдуць без прэсы, аднак будзе арганізавана прамая трансляцыя - за ёй зможа назіраць любы ахвотны.

Нагадаем, дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты падалі Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань, Андрэй Дзмітрыеў і Святлана Ціханоўская.

З гэтага спісу толькі ў Цапкалы "залічана" подпісаў менш, чым патрабуецца для рэгістрацыі кандыдатам. Калі ў астатніх прэтэндэнтаў не будзе выяўлена парушэнняў у дэкларацыях, то яны могуць быць зарэгістраваныя. Зрэшты, як заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, з-за недакладнай дэкларацыі могуць і не адмаўляць - гэта не абавязак, а права камісіі.

Адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў пачнецца перадвыбарчая агітацыя. Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0