Навукоўцы: антыцелы да COVID-19 могуць знікаць з часам

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў фотабанкПрабірка з тэстам на каронавірус
Прабірка з тэстам на каронавірус - Sputnik Беларусь
Паводле ацэнак даследчыкаў, максімальная колькасць антыцелаў з'яўляецца ў арганізме праз тры тыдні пасля праяўлення сімптомаў, а затым яна пачынае зніжацца.

МІНСК,13 ліп - Sputnik. Навукоўцы выявілі зніжэнне з часам колькасці антыцелаў да COVID-19 у крыві: праз некалькі месяцаў пасля праяўлення сімптомаў антыцелы могуць знікнуць зусім. Да такіх высноў прыйшлі даследчыкі з Германіі і Вялікабрытаніі.

Пісьменнік Андрэй Жвалеўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
"Гэты вірус ударыў па мазгах": Жвалеўскі распавёў, як перахварэў на COVID-19

Так, новыя даследаванні ўжо здаровых пацыентаў з раней пацверджаным каронавірусам ставяць пад сумнеў гарантыю доўгага імунітэту і, такім чынам, доўгатэрміновую эфектыўнасць магчымай вакцынацыі.

Як паведамляе нямецкі тэлеканал ZDF, аналізы крыві першых пацыентаў, якія праходзілі лячэнне ў мюнхенскай клініцы Швабінг напрыканцы студзеня, паказалі відавочнае зніжэнне колькасці нейтралізуючых антыцелаў у крыві.

"У чатырох з дзевяці пацыентаў мы бачым падзенне нейтралізуючых антыцелаў (...). Ступень, у якой гэта аказвае ўплыў на доўгатэрміновы імунітэт і стратэгіі вакцынацыі (...), у далейшым варта разглядаць крытычна", - адзначае Клеменс Вендтнер, галоўны ўрач мясцовай клінікі па інфекцыйных захворваннях.

Уласцівасць знікаць

Да такіх жа высноваў прыйшлі навукоўцы з Каралеўскага каледжа ў Лондане, піша Guardian.

У апублікаваных імі даследаваннях адзначаецца, што колькасць антыцелаў да каронавіруса памяншаецца на працягу некалькіх месяцаў пасля хваробы. Паводле ацэнак даследчыкаў, максімальная колькасць антыцелаў з'яўляецца ў арганізме праз тры тыдні пасля праяўлення сімптомаў, а затым іх колькасць пачынае зніжацца.

Навукоўцы канстатуюць: у той час як у 60% людзей фіксавалі "магутны" адказ антыцелаў у самы разгар іх барацьбы з вірусам, толькі 17% з іх захавалі дадзеныя праз тры месяцы. За гэты перыяд ўзровень антыцелаў зваліўся ў 23 разы, а ў некаторых выпадках яны не былі выяўленыя. Такая ўласцівасць антыцелаў можа аказаць уплыў на праграму вакцынавання, лічаць навукоўцы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі