МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам сітуацыю вакол Святой Сафіі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнт Турцыі даў тлумачэнні адносна дадзенай сітуацыі і запэўніў Уладзіміра Пуціна, "што доступ да гэтага ўнікальнага помніка сусветнай цывілізацыі будзе гарантаваны для ўсіх жадаючых, уключаючы замежных грамадзян", а таксама паабяцаў, што захаванасць хрысціянскіх святынь, якія там знаходзяцца, будзе забяспечана.
Нагадаем, 10 лiпеня Дзяржсавет Турцыі - вышэйшы адміністрацыйны суд краіны - ануляваў рашэнне ад 1934 года, згодна з якім сабор Святой Сафіі ператварылі ў музей. Адразу пасля гэтага Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў аб падпісанні ўказа, паводле якога сабор ператвораць у мячэць і пачнуць там мусульманскія набажэнствы. Першыя службы пройдуць там 24 ліпеня.