https://bel.sputnik.by/20200713/Smachna--muzychna-yak-praysho-Kupalsk-plener-na-Khutary-Dudara-1045149294.html
Смачна і музычна: як прайшоў Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Смачна і музычна: як прайшоў Купальскі пленэр на Хутары Дудара
Sputnik Беларусь
Беларусы любяць Купалле і захоўваюць традыцыю яго святкавання дагэтуль, перадаючы наступным пакаленням. 13.07.2020, Sputnik Беларусь
2020-07-13T11:57+0300
2020-07-13T11:57+0300
2020-07-13T14:02+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0d/1045148992_0:0:1600:904_1920x0_80_0_0_e7de5c8915258d663a93239efa7619dc.jpg
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0d/1045148992_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_9def4ba349a6daac1039f70fc2e6f2da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, рэпартаж, спадчына, культура, купалле
у беларусі, рэпартаж, спадчына, культура, купалле
Смачна і музычна: як прайшоў Купальскі пленэр на Хутары Дудара
11:57 13.07.2020 (абноўлена: 14:02 13.07.2020) Беларусы любяць Купалле і захоўваюць традыцыю яго святкавання дагэтуль, перадаючы наступным пакаленням.
Купалле – адно з самых любімых беларусамі святаў, традыцыя святкавання якога захавалася і дагэтуль. Шматлікія калектывы і аматары беларускай культуры штогод ладзяць музычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да таямнічага дзейства.
Зладзілі любімае свята і ў аграсядзібе "Хутар Дудара" бліз Ракава. Госці спявалі, танчылі, вадзілі карагоды і каштавалі самыя смачныя беларускія прысмакі.
Цягам усяго дня наведвальнікаў чакалі прагулкі па лесе і лузе, купанне ў рацэ Яршоўка, пляжны адпачынак, футбол, валейбол і настольныя гульні. Аматары традыцыйных беларускіх забавак удзельнічалі у майстар-класе па вырабе свечак.
Абавязковая частка кожнага купальскага свята – спеўныя сходы-карагоды, пляценне вянкоў і падрыхтоўка вогнішча. Для гэтага дзяўчаты і хлопцы аб’ядноўваюць свае сілы.
Яркай кропкай гэтага свята стала прэзентацыя новага праекта легендарнага музыкі Івана Кірчука, салісткі Вялікага тэатра Беларусі Маргарыты Ляўчук і заснавальніка гурта Vuraj Сяргея Доўгушава - "Try Nice".