Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства РФ, у тым ліку для беларусаў

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў фотабанкРасійскі пашпарт
Расійскі пашпарт - Sputnik Беларусь
Зараз для іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія прэтэндуюць на атрыманне расійскага пашпарта, будзе ўведзена абавязковая дактыласкапічная рэгістрацыя.

МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які спрашчае атрыманне расійскага грамадзянства, адпаведны дакумент размешчаны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

Выдача расійскага пашпарта, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Грамадзянства РФ можна атрымаць без адмовы ад замежнага - праект у Дзярждуме

Так, працэдура атрымання расійскага пашпарта спрашчаецца для тых, у каго было грамадзянства СССР.

"Асобы без грамадзянства, якія дасягнулі ўзросту васемнаццацi гадоў i валодаюць дзеяздольнасцю, маюць права звярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства РФ у спрошчаным парадку (...), калі названыя асобы мелі грамадзянства СССР, пражывалі і пражываюць у дзяржавах, якія ўваходзілі ў склад СССР, і не атрымалі грамадзянства гэтых дзяржаў", - сказана ў законе.

Замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Расіі, таксама могуць разлічваць на спрошчанае атрыманне грамадзянства ў шэрагу выпадкаў: калі больш за тры гады знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянінам РФ, маюць агульных дзяцей у шлюбе або аднаго з бацькоў з расійскім грамадзянствам.

Акрамя таго, адзначаецца ў тэксце дакумента, працэдура спрошчана для грамадзян Беларусі, Казахстана, Украіны і Малдовы. Вядома таксама, што цяпер для іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія прэтэндуюць на атрыманне расійскага пашпарта, будзе ўведзена абавязковая дактыласкапічная рэгістрацыя.

Закон уступае ў сілу па заканчэнні тэрміна ў тры месяцы пасля дня яго афіцыйнага апублікавання.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі