Ад 13 да 117 тысяч: колькі зарабілі кандыдаты ў прэзідэнты?

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы ў кашальку
Грошы ў кашальку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбольшы даход за мінулы год задэклараваў Аляксандр Лукашэнка - амаль 56 тысяч долараў па сярэднеўзважаным курсе.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Цэнтрвыбаркам апублікаваў у сераду звесткі з дэкларацый кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Дадатковае галасаванне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Маскі, дыстанцыя і свае асадкі: Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі на выбары

ЦВК зарэгістраваў напярэдадні пецярых кандыдатаў у прэзідэнты. Згодна з заканадаўствам, апублікаваныя павінны быць і звесткі аб даходах тых, хто прэтэндуе на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Паводле дадзеных ЦВК, найбольшы прыбытак у мінулым годзе задэклараваў дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - 117068 рублёў, або каля 56 тысяч долараў па сярэднеўзважаным курсе за мінулы год. Адзіная крыніца даходу - заробак, які склаў у Лукашэнкі ў сярэднім 9756 рублёў у месяц. Маёмасці ў прэзідэнта няма.

Жонка прэзідэнта, Галіна Лукашэнка, задэкларавала 5560 рублёў даходу - гэта пенсія і даходы ад акцый. Ёсць у жонкі кіраўніка дзяржавы нерухомасць, а таксама акцыі Шклоўскага масларобнага завода.На другім месцы па даходах у 2019-м - кіраўнік партыі "Грамада" Сяргей Чарэчань, ён задэклараваў 96 тысяч рублёў, гэта значыць каля 46 тысяч долараў у эквіваленце. Гэты даход - не заробак, а прыбытак ад дамоваў куплі-продажу. Ёсць у палітыка і акцыі трох кампаній.

Экс-дэпутат Ганна Канапацкая задэкларавала 45741 рубель даходу - каля 22 тысяч долараў. У яе ёсць жылое памяшканне, адміністрацыйнае памяшканне і гараж, а таксама аўтамабіль. Ва ўласнасці палітыка - 91 акцыя ААТ "Пухавіцкі КХП", які належыць бацьку Канапацкой - прадпрымальніку Анатолю Трухановічу.

Святлана Ціханоўскі задэкларавала 15784 рубля даходу (каля 7,6 тысяч долараў) - гэта грошы ад дапамог і пенсій на дзяцей, а таксама дагавораў дарэння. Нерухомасць і аўтамабіль адсутнічаюць. Яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, за 2019-ы зарабіў каля 75 тысяч рублёў, у яго ёсць кватэра, дом і аўтамабіль. Муж і жонка Ціханоўскія таксама валодаюць кампаніямі "Студыя Компас" і "Вясёлка забаў", апошняя зараз знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Нарэшце, найменшы даход за 2019 год - у сустаршыні "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева: 13560 рублёў, або 6,5 тысячы долараў. Таксама яму належыць кватэра ў Мінску. Жонка палітыка зарабіла 28025 рублёў, у яе ёсць аўтамабіль.

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.

Стужка навiн
0