Відэа

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці прайшлі ў Мінску - відэа

Падпісацца
Мінчане, незадаволеныя рашэннем ЦВК аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, выйшлі ў аўторак увечары на вуліцы Мінска. Як пачыналіся і чым скончылася пратэстныя акцыі грамадзян у беларускай сталіцы, глядзіце на відэа Sputnik.

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці прайшлі ў некалькіх частках Мінска. Мінчане хадзілі па галоўных вуліцах горада, часам пляскалі, да апладысментаў далучыліся сігналы аўтамабіляў і велазванкі.Часова выхад з метро на некалькіх цэнтральных станцыях быў зачынены, а цягнікі не спыняліся.

Заклікі выйсці на акцыю салідарнасці з'явіліся ў некаторых Telegram-каналах неўзабаве пасля рашэння адмовіць у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты двум прэтэндэнтам - Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу.

Пасля таго як прысутныя не адрэагавалі на заклікі праваахоўнікаў разысціся, пачаліся затрыманні. Самымі масавымі яны былі ў раёне Парку Горкага. Затым супрацоўнікі АМАП адціснулі грамадзян з праспекта і прылеглых тэрыторый.
Акцыя працягнулася і ў раёне станцыі метро "Няміга": там таксама былі затрыманыя некаторыя мінчане.

Стужка навiн
0