Стала вядома, куды без экзаменаў змогуць паступіць тыя, хто адслужыў у войску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрызыўнікі апранаюць абмундзіраванне
Прызыўнікі апранаюць абмундзіраванне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тых, хто прайшоў тэрміновую службу, змогуць без уступных выпрабаванняў залічыць на 25 спецыяльнасцяў у ССНУ і на 28 - у ВНУ Беларусі.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Пералікі найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў, на якія без экзаменаў будуць залічваць тых, хто адслужыў у войску, вызначылі ў Беларусі, адпаведную пастанову Міністэрства адукацыі №163 афіцыйна апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як зменіцца ваенная форма: у арміі распавялі падрабязнасці – відэа - Sputnik Беларусь
Як зменіцца ваенная форма: у арміі распавялі падрабязнасці – відэа

Раней прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што для маладых людзей, якія адслужылі ў войску, будуць прадугледжаны пэўныя прэферэнцыі. Гаворка, у тым ліку, ішла аб спрошчаным паступленні ва ўстановы адукацыі. Міністэрства адукацыі вылучыла шэраг спецыяльнасцяў, на якія былых салдат тэрміновай службы будуць браць без уступных экзаменаў.

Так, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі вызначылі 25 такіх спецыяльнасцяў, запатрабаваных эканомікай. Сярод іх - "Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці", "Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання", "Горныя машыны і абсталяванне", "Будаўніцтва дарог і транспартных аб'ектаў" і іншыя.

Таксама былых ваеннаслужачых па-за конкурсам на свабодныя месцы па выніках паступлення будуць залічаць на 28 спецыяльнасцяў у вышэйшых навучальных установах, але толькі на завочную форму навучання. Льготы прадугледжаны на спецыяльнасцях "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", "Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка", "Лясная інжынерыя і лагістычная інфраструктура ляснога комплексу", "Аграномія", "Ветэрынарная медыцына" і іншыя.

Пры гэтым і ў ССНУ, і ў ВНУ будуць залічаць тых, хто прайшоў ваенную службу, толькі пры пэўных умовах. У прыватнасці, адзнакі ў дакуменце аб адукацыі павінны быць не ніжэй за шэсць балаў. Акрамя таго, такія абітурыенты павінны будзе прадаставіць рэкамендацыі з вайсковых частак, дзе яны праходзілі службу.

Акрамя іх, без уступных выпрабаванняў на гэтыя 28 спецыяльнасцяў у ВНУ змогуць паступаць залатыя і срэбныя медалісты, абітурыенты з дыпломам аб прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай, дыпломам аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай. Таксама на льготных умовах залічаць пераможцы міжнародных алімпіяд з дыпломамі I, II, III ступені, пералік якіх зацверджаны Міністэрствам адукацыі, і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у год прыёму, для якіх дадзены прадмет вызначаны другім прадметам профільнага іспыту.

Дакумент уступіў у сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання - з 15 ліпеня.

Стужка навiн
0