МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Беларусь закупіла ў ЗША другую партыю нафты ў памеры 80 тысяч тон, пра гэта паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Па плане жнівеньскіх паставак сёння ў амерыканскім порце Beaumont стаў пад загрузку і рыхтуецца да адпраўкі ў Беларусь танкер з 80 тысячамі тон нафты гатунку White Eagle Blend (WEB). Тэрмін прыбыцця ў Клайпеду - 6-8 жніўня", - распавёў ён.
З Клайпедскага порта сыравіну даставяць па чыгунцы на НПЗ "Нафтан" у Наваполацку. Паводле слоў Цішчанкі, уся партыя нафты патрапіць на завод у жніўні.
"Гэта ўжо другі танкер ў гэтым годзе ў рамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва па дыверсіфікацыі паставак нафты для беларускіх НПЗ", - адзначыў прадстаўнік "Белнафтахіма".
Нагадаем, першую партыю нафты ў ЗША Беларусь закупіла пасля візіту Дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў Мінск. Менавіта тады паміж Пампеа і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам былі дасягнуты дамоўленасці аб куплі сыравіны.
Чытайце таксама:
- Галоўчанка і Мішусцін падпісалі пагадненне аб умовах паставак нафты
- "Колавыя" пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь выраслі ў першым паўгоддзі
- "Нафтан" рыхтуецца выйсці на 90% глыбіні перапрацоўкі нафты