МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 65623, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.
Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена больш за 1,162 мільёнаў тэстаў на COVID-19, выяўлена 65623 выпадкі каронавіруса. За суткі медыкі зарэгістравалі 180 новых інфіцыраваных COVID-19.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 56915 чалавек - за суткі гэта колькасць павялічылася на 536.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 485 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, згодна з новай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі зарэгістравана пяць новых смяротных вынікаў.
Чытайце таксама:
- Мінздароўя выключыла Расію са спісу краін, пасля якіх патрэбны каранцін
- Навукоўцы: антыцелы да COVID-19 могуць знікаць з часам
- У Крамлі разлічваюць, што другой хвалі каронавіруса ў Расіі не будзе