Беларускія навукоўцы пачынаюць распрацоўку вакцыны супраць COVID -19

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкРаспрацоўка вакцыны ў лабараторыі
Распрацоўка вакцыны ў лабараторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У НАН Беларусі таксама адзначылі неабходнасць стварэння айчыннай школы экспертаў для маніторынгу вакцын.

МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Пытанні стварэння айчыннай вакцыны супраць COVID-19 абмеркавалі беларускія навукоўцы ў Мінску, гаворка ідзе пра імунізацыю насельніцтва ва ўмовах актыўнай цыркуляцыі штамаў віруса, паведамілі ў НАН.

Абаронены на 100%: выпісаны добраахвотнікі, што выпрабоўвалі вакцыну ад COVID - Sputnik Беларусь
Відэа
Абаронены на 100%: выпісаны добраахвотнікі, што выпрабоўвалі вакцыну ад COVID

Падчас піку пандэміі каронавіруса ў Беларусі была створана міжведамасная рабочая група па распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19, якую ўзначаліў старшыня прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

"Да распрацоўкі айчыннай вакцыны прыцягнутыя вядучыя навукоўцы краіны", - паведамілі Sputnik у НАН Беларусі.
Там таксама асабліва падкрэслілі важнасць стварэння сваёй вакцыны, паколькі існуе залежнасць краіны ад папуляцый штамаў, якія цыркулююць.

Таксама навукоўцамі было ўзнята пытанне аб тым, што ў Беларусі неабходна стварыць айчынную навуковую школу з экспертаў для адаптацыі і ацэнкі існуючых і стварэння новых вакцын.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0