Інфаграфіка

Еўразійскі эканамічны саюз у лічбах

Падпісацца
Па стане на 2019 год, ЕАЭС займае першае месца ў свеце па вытворчасці калійных угнаенняў, і другое месца - па здабычы нафты і газу.

Еўразійскі міжурадавы савет збярэцца 17 ліпеня ў Мінску. Саміт у вочным фармаце стане першым ад пачатку пандэміі COVID-19. У пасяджэнні прымуць удзел прэм'ер-міністры Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Арменіі і Малдовы (краіна мае статус назіральніка ў ЕАЭС).

Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў абмяркуюць пытанні гандлю, функцыянавання ўнутранага рынку, канкурэнцыі і прамысловасці.

Таксама ў парадку - план мерапрыемстваў у сферы аховы здароўя па прадухіленні распаўсюджвання каронавіруса ў краінах ЕАЭС.

Акрамя таго, прэм'еры разгледзяць праект міждзяржаўнай праграмы па супрацоўніцтве краін у сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Да таго ж, на саміце абмяркуюць развіццё аграіндустрыі ЕАЭС і індустрыялізацыю Саюза.

Паводле інфармацыі прэс-службы ЕЭК, акрамя пасяджэння прэм'ераў краін Саюза, у Беларусі таксама адбудуцца рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам рэспублікі.

Еўразійскі эканамічны саюз быў створаны ў 2015 годзе. Сёння ў яго ўваходзяць пяць краін: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. У якасці назіральніка ў саюзе прысутнічае Малдова. Акрамя таго, статус назіральніка ЕАЭС ў хуткім часе павінен здабыць Узбекістан.

Па стане на 2019 год, ЕАЭС займае першае месца ў свеце па вытворчасці калійных угнаенняў, і другое месца - па здабычы нафты і газу.

Стужка навiн
0