Ярмошына заклікала грамадзян больш не арганізоўваць чэргі перад будынкам ЦВК

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі каля будынка ЦВК
Людзі каля будынка ЦВК - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле яе слоў, у сераду, калі каля офіса ЦВК сабралася кіламетровая чарга, у камісію грамадзяне прынеслі асабіста амаль 300 зваротаў.

МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заклікала грамадзян больш не праводзіць масавых мерапрыемстваў каля Дому ўраду, у якім размяшчаецца офіс ЦВК.

Сцяг АБСЕ - Sputnik Беларусь
ПА АБСЕ устрывожаная сітуацыяй з назіральнікамі на выбарах у Беларусі

Пасля таго, як ЦВК не зарэгістраваў кандыдатамі двух прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, у мінулую сераду ў Менску каля Дому ўраду сабралася чарга з грамадзян, якія хацелі асабіста падаць заявы ў ЦВК з патрабаваннем іх зарэгістраваць. Вечар серады скончыўся затрыманнямі не толькі ў Мінску - па ўсёй краіне, па дадзеных МУС, была затрымана каля 250 чалавек.

"Я б вельмі хацела, каб нашы грамадзяне разумелі наступнае: Цэнтральная камісія не можа быць выкарыстана як інструмент для рэалізацыі чужых палітычных амбіцый", - заявіла Ярмошына ў сваім відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК.

Яна таксама лічыць недапушчальным правядзенне вулічных акцый, падобных той, што прайшла ў сераду ўвечары ў Мінску.

"Недапушчальна падобна навала людзей, тым больш прывад у гэтыя чэргі непаўналетніх дзяцей, прысутнасць там цяжарных жанчын", - сказала кіраўнік ЦВК.

Яна нагадала, што пандэмія каронавіруса не скончылася.

"Асобы, якія прыходзяць у падобныя неарганізаваныя натоўпы, падвяргаюць небяспецы сябе, сваіх дзяцей, а таксама супрацоўнікаў Цэнтральнай камісіі, якія працуюць на прыём дакументаў", - сказала Ярмошына.

Пра прэзумпцыю невінаватасці

У сваім відэазвароце Ярмошына заявіла, што ЦВК меў усе законныя падставы адмовіць прэтэндэнту на пасаду кіраўніка дзяржавы Віктару Бабарыку, які знаходзіцца пад следствам, у рэгістрацыі кандыдатам.

Паводле яе слоў, прэзумпцыя невінаватасці дзейнічае толькі ў крымінальным праве, у выбарчым заканадаўстве такога прынцыпу няма.

"Довады аб тым, што пакуль у дачыненні да згаданай асобы (Бабарыка - Sputnik) прэзумпцыя невінаватасці, негрунтоўныя, бо прынцып прэзумпцыі невінаватасці ўжываецца толькі ў крымінальным праве. Што ж тычыцца выбарчага заканадаўства, то довадамі і падставамі для адмовы ў рэгістрацыі з'яўляюцца звесткі, атрыманыя з іншых крыніц, незалежна ад ўзбуджэння крымінальнай справы, якія сведчыць аб тым, што дэкларацыя непраўдзівая", - адзначыла Ярмошына.

Пра лічбы

Ярмошына таксама распавяла, што ў ЦВК прыйшла вялікая колькасць скаргаў і зваротаў. Толькі ў сераду, калі каля будынка Дома ўрада сабралася кіламетровая чарга, было пададзена 275 пісьмовых зваротаў ад 148 чалавек.
Акрамя таго, па яе словах 15-16 ліпеня па пошце паступіла 1060 аналагічных пісьмовых зваротаў і 4067 электронных.

У Беларусі пачаўся этап агітацыі на выбарах кіраўніка дзяржавы. На прэзідэнцкі пост кандыдатамі зарэгістравана пяць палітыкаў. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.

Стужка навiн
0