МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Назіральнікі ад МПА СНД запрошаны да ўдзелу ў маніторынгу выбараў прэзідэнта Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Выканкама Садружнасці.
"На адрас Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў паступіў ліст з Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з запрашэннем міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД да ўдзелу ў маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прызначаных на 9 жніўня 2020 года", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Цяпер нацыянальным парлментам краін СНД трэба дэлегаваць прадстаўнікоў у склад маніторынгавай групы. Назіральнікі ад місіі СНД будзе сачыць за ходам выбарчай кампаніі з 7 па 10 жніўня.
"Міжнародныя назіральнікі наведаюць выбарчыя ўчасткі, ацэняць іх аснашчанасць інфармацыйнымі матэрыяламі, будуць весці маніторынг галасавання і падвядзення вынікаў", - удакладнілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты пецярых прэтэндэнтаў. Экс-банкіру Віктару Бабарыку і былому кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі было адмоўлена.
У выбарчыя бюлетэні патрапяць імёны Аляксандра Лукашэнкі, Ганны Конапацкой, Сяргея Чарэчня, Андрэя Дзмітрыева і Святланы Ціханоўскай. Галасаванне на выбарах кіраўніка дзяржавы адбудзецца 9 жніўня.