Відэа

Відэафакт: як прайшоў першы пікет за Ціханоўскую ў Мінску

Падпісацца
Натоўп людзей прыйшоў увечары ў нядзелю ў парк Дружбы народаў, каб падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую на першым афіцыйным пікеце ў яе падтрымку. Глядзіце на відэа, як пачыналася гэтая сустрэча.

Пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай прайшоў у нядзелю ў мінскім парку Дружбы народаў. Да сустрэчы з мінчанамі Ціханоўская, а таксама дзве іншыя прадстаўніцы аб'яднаных штабоў - Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава - размаўлялі з выбаршчыкамі ў Дзяржынску.

Наўпрост з Дзяржынска ўсе трое адправіліся на пікет у Мінск, крыху затрымаліся. Пакуль чакалі кандыдата, людзі, якія сабраліся ў парку, слухалі выступ музыкаў.

Да моманту, калі Ціханоўская выйшла на спецыяльна збудаваную ў парку сцэну, на пляцоўцы сабралася ўжо нямала людзей.

Сваю ўступную прамову Ціханоўская пачала з напаміна аб тым, што не з'яўляецца прафесійным палітыкам, а ў кандыдаты зарэгістравалася, каб падтрымаць мужа.

Тых, хто сабраўся папрасілі выконваць меры засцярогі - па-першае, з-за каронавіруса, па-другое, таму што два папярэджанні ў адрас Ціханоўскай могуць пагражаць здыманнем яе кандыдатуры з выбараў.

Глядзіце на відэа, як сустракалі Ціханоўскую на яе першым афіцыйным мітынгу ў Мінску.

Стужка навiн
0