МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Першая расійская вакцына ад новай каронавіруснай інфекцыі гатовая. Пра гэта першы намеснік міністра абароны РФ Руслан Цалікаў паведаміў у інтэрв'ю "Аргументы и факты".
Напярэдадні ў расійскім ваенным ведамстве заявілі аб завяршэнні клінічных выпрабаванняў вакцыны ад каронавіруса новага тыпу. Група складалася з двух падргуп - ім уводзіліся розныя кампаненты, на працягу ўсіх выпрабаванняў добраахвотнікі адчувалі сябе добра. Першая група была выпісаная на мінулым тыдні, другая - у панядзелак.
Як адзначылі ў ведамстве, атрыманыя ў ходзе выпрабаванняў вынікі аналізаў адназначна паказваюць выпрацоўку ва ўсіх добраахвотнікаў імуннага адказу ў выніку вакцынацыі.
"Канчатковыя ацэнкі вынікаў выпрабаванняў нашымі спецыялістамі і вучонымі Нацыянальнага даследчага цэнтра ўжо зробленыя. На момант выпіскі ўсе без выключэння добраахвотнікі, атрымаўшы імунітэт ад каронавіруса, адчувалі сябе нармальна. Такім чынам, першая айчынная вакцына ад новай каронавіруснай інфекцыі гатова", - сказаў Цалікаў.
Атрыманыя дадзеныя будуць перададзеныя ў НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф. Гамалеі, дзе будзе праведзена іх апрацоўка. Пасля плануецца правесці дзяржаўную рэгістрацыю прэпарата.