Лукашэнка: на барацьбу з COVID-19 выдаткавалі паўмільярда бюджэтных грошай

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадатковыя сродкі, па словах кіраўніка дзяржавы, пайшлі на медыцыну і падтрымку рэальнага сектара эканомікі.

МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Амаль паўмільярда рублёў прыйшлося вылучыць з дзяржбюджэту на мерапрыемствы ў рамках барацьбы з каронавірусам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нарады з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны.

Прэзідэнт падзякаваў урачам за працу ў пандэмію каронавіруса - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт падзякаваў урачам за працу ў пандэмію каронавіруса

"Беларусы павінны ведаць, што, да прыкладу, барацьба з каронавірусам ужо абышлася бюджэту амаль у паўмільярда рублёў. Тут і дадатковыя выдаткі на медыцыну, і сродкі на падтрымку рэальнага сектара эканомікі. Але чалавек заўсёды важней за грошы", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго ацэнкі, дзякуючы агульным намаганням айчынная сістэма аховы здароўя справілася з сітуацыяй. Колькасць тых, хто захварэў зніжаецца. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не аб агульным ліку пратэставаных, а пра колькасць рэальна хворых.

З аглядкай на сітуацыю з захворваннем на COVID-19 у свеце Лукашэнка падтрымаў медыкаў, якія раяць не спяшацца з адпачынкам замежжам.

"Я ўжо папярэдзіў: мы нікому нічога не забараняем, куды заўгодна едзьце, але па вяртанні ў краіну каб селі на каранцін за свой кошт. З усімі вынікаючымі наступствамі", - сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у краіне стварылі ідэальныя ўмовы для адпачынку. Ёсць Нарач, Браслаўскія азёры, Бярэзінскі запаведнік, Белавежская пушча. Прэзідэнт рэкамендуе пабываць на Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Сожы і паглядзець, што такое Палессе.

"Цудоўныя месцы. І я ўпэўнены, што ў наступным годзе, калі будзе ўсё вельмі добра ў свеце, палова ня паедуць за межы краіны і будуць адпачываць тут. І гэта танней абыйдзецца", - сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", што ва ўсіх рэгіёнах Беларусь назіраецца стабільнае зніжэнне колькасці хворых COVID-19 і пацыентаў з дыягназам "пнеўманія". Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта зніжэнне "не звязана з тым, што кагосьці не шпіталізуюць". Паводле апошніх звестак, у Беларусі зарэгістравана 66.521 выпадкаў заражэння COVID-19, паправіліся больш за 59 тысяч пацыентаў, колькасць смяротных зыходаў дасягнула 513.

Стужка навiн
0