МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, гаворыцца на сайце pravo.by.
У прыватнасці паведамляецца, што ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 24 лiпеня 2020 года, 3 жніўня ў Мінску склікаецца трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі для заслухоўвання штогадовага паслання прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнага сходу Беларусі.
Першапачаткова пасланне было запланавана на сярэдзіну красавіка. СМІ называлі нават дату - 16 красавіка. Але яно не адбылося. Пазней кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што яму прыйшла ідэя сумясціць пасланне з перадвыбарнай праграмай. Ён таксама адзначыў, што не варта шукаць канспіралогіі у тым, што пасланне было адкладзена.
"Таму, калі там нехта піша, што 16-га, 18-га, гэта няпраўда. Канкрэтнай даты не было. Яе і не павінна было быць. Як толькі гатова было б пасланне, і яно адпавядала б духу сённяшняга дня, яно б прагучала ў сярэдзіне красавіка. Але сітуацыя з каронапсіхозам, інфекцыямі, а потым абвешчанай пандэміяй ашаламляльна змяніла сітуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце", - сказаў Лукашэнка.
Такім чынам пасланне прэзідэнта краіны пройдзе практычна перад пачаткам выбараў кіраўніка дзяржавы - асноўны дзень прызначаны на 9 жніўня.