Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі разам з дзецьмі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВалерый Цапкала
Валерый Цапкала - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экс-кіраўнік ПВТ быў вымушаны пакінуць рэспубліку напярэдадні ўначы, зараз ён знаходзіцца ў Маскве.

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Былы кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала, які заяўляў пра жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі, пакінуў краіну, гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў асяроддзі палітыка.

Адвакат Віктара і Эдуарда Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка - Sputnik Беларусь
Абарона Бабарыкі зноў звярнулася да генпракурора Беларусі са скаргай

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала ў гэтым годзе спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты, аднак кандыдатам яго не зарэгістравалі: было "адбракавана" шмат подпісаў, акрамя таго, ЦВК знайшоў парушэнні ў дэкларацыі яго жонкі Веранікі.

Раніцай у пятніцу стала вядома аб тым, што Цапкала пакінуў краіну. Як паведамілі Sputnik ў асяроддзі палітыка, адбылося гэта ўначы. Цапкала з'ехаў у Маскву разам з дзецьмі.

Падставай для таго, каб пакінуць краіну, па словах суразмоўцаў агенцтва, стала пагроза арышту палітыка. Пасля аб'явы аб прэзідэнцкіх амбіцыях Цапкалы турэцкі бізнесмен Седат Ігдеджы заявіў пра нібыта супрацьпраўную дзейнасць экс-кіраўніка ПВТ, ён накіроўваў адпаведны ліст праваахоўным органам, пасля чаго МУС была распачатая праверка на падставе выкладзеных прадпрымальнікам фактаў. Сам Цапкала усе абвінавачванні ў карупцыі і перавышэнні паўнамоцтваў адмаўляе.

Жонка палітыка, Вераніка Цапкала, застаецца ў Беларусі і працягвае працаваць у "аб'яднаным штабе", які падтрымлівае Святлану Ціханоўскую на гэтых выбарах.

Напярэдадні Вераніка Цапкала павінна была выступіць разам з Ціханоўскай і прадстаўніцай штаба Віктара Бабарыкі Марыяй Калеснікавай на мітынгу ў Барысаве, аднак затым стала вядома, што яе там не будзе. Ці звязана адсутнасць Веранікі Цапкала са спешным ад'ездам мужа, пакуль невядома.

Раней на гэтым тыдні стала вядома аб тым, што кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская таксама вывезла з краіны сваіх дзяцей - разам з бабуляй яны з'ехалі ў Еўрасаюз на час выбараў.

Хто такі Цапкала?

Цапкала нарадзіўся ў Гродне ў 1965-м. Скончыў МДІМА, пасля чаго працаваў у пасольстве СССР у Фінляндыі. Пасля развалу Саюза вярнуўся ў Беларусь.У 1994-м Цапкала працаваў у перадвыбарным штабе Аляксандра Лукашэнкі на першых выбарах, адным з галоўных яго дасягненняў у той перыяд была арганізацыя візіту будучага прэзідэнта ў Дзярждуму.

Пасля перамогі Лукашэнкі і да 1997-га працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў, затым да 2002 года паслом Беларусі ў ЗША і Мексіцы па сумяшчальніцтве. Затым працаваў памочнікам прэзідэнта і прадстаўніком у парламенце.

У 2005-м Цапкала ўзначаліў Парк высокіх тэхналогій, ім ён кіраваў да 2017-га. Затым працаваў кансультантам шэрагу ўрадаў краін СНД па ўкараненні высокіх тэхналогій.

Аб прэзідэнцкіх амбіцыях Валерый Цапкала заявіў у маі гэтага года.

Стужка навiн
0