МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларускія медыкі спадзяюцца, што маштабнай другой хвалі COVID-19 у Беларусі не будзе, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ міністр аховы здароўя рэспублікі Уладзімір Каранік.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, пандэмія надала імпульс для аператыўнага абсталявання камп'ютарнымі тамографамі устаноў аховы здароўя, у тым ліку раённых паліклінік.
У цяперашні час у Беларусі эпідэмія пайшла на спад, аднак урачы ўсё роўна застаюцца напагатове, бо СААЗ прагназуе ва ўсім свеце другую хвалю каронавіруса.
"Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе. Але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было", - сказаў Каранік.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 ліпеня ў Беларусі зафіксавана 67002 выпадкі каронавіруса, памерлі 530 пацыентаў.
Чытайце таксама:
- Беларусь выдаткавала на барацьбу з COVID-19 $200 млн. А колькі іншыя краіны?
- Каранік: колькасць інфіцыраваных COVID-19 стабільна зніжаецца