На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны
Падпісацца
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.
Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.
Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.
Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.
© Sputnik / Альфрэд МікусПарафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.

1/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Парафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.

2/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусВернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.

3/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.
© Sputnik / Альфрэд МікусТроіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

4/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.
© Sputnik / Альфрэд МікусПаўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.

5/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.
© Sputnik / Альфрэд МікусСвята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.

6/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.
© Sputnik / Альфрэд МікусДа каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.

7/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Да каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.

8/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.

9/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.
© Sputnik / Альфрэд МікусМузей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.

10/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Музей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.

11/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.
© Sputnik / Альфрэд МікусМастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.

12/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Мастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.
© Sputnik / Альфрэд МікусСядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.

13/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусЖыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.

14/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.
© Sputnik / Альфрэд МікусСлавіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.

15/15
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Славіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.