Мінтранс Беларусі чакае ад Расавіяцыі адказу аб аднаўленні авіязносін

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце
Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з тым, што дамоўленасць з расійскім бокам канчаткова не дасягнутая, ведамства не гатова агучыць магчымую дату аднаўлення палётаў.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі чакае адказу ад Расавіяцыі датычна аднаўлення авіязносін паміж Беларуссю і Расіяй, пра гэта ў прэс-службе беларускага профільнага ведамства паведамілі ў панядзелак.

Расія аднаўляе міжнародныя авіязносіны, але не з усімі - Sputnik Беларусь
Відэа
Расія аднаўляе міжнародныя авіязносіны, але не з усімі

"Дэпартаментам па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый былі праведзены кансультацыі з Расавіяцыяй, а таксама накіраваны ліст у Росавіяцыю з прапановай аб узаемным аднаўленні авіязносін. Але на дадзены момант расійскі бок нам яшчэ не адказаў", - цытуе прадстаўнікоў Мінтранса БелТА.

У сувязі з тым, што дамоўленасць з расійскім бокам канчаткова не дасягнутая, ведамства не гатова агучыць магчымую дату аднаўлення палётаў.

"Мы са свайго боку гатовы да адкрыцця авіязносінаў паміж нашымі краінамі", - дадалі ў Мінтрансе.

Нагадаем, інфармацыя аб аднаўленні зносін паміж Беларуссю і Расіяй з'явілася ў канцы мінулага тыдня. Так, беларуская авіякампанія "Белавія" пачала прадаваць праз інтэрнэт квіткі на самалёты ў Маскву - першы рэйс запланаваны на суботу, 1 жнiўня; на той жа дзень ёсць квіткі на рэйсы яшчэ ў два маскоўскіх аэрапорта - Дамадзедава і Шарамеццева. А мяркуючы па дадзеных расійскага "Аэрафлота", кампанія плануе пачаць палёты ў Мінск толькі 8 жніўня.

Стужка навiн
0