Дарэчы, выдача сертыфікатаў ЦТ, ад якой многія таксама чакалі ажыятажу, прайшла будзённа і спакойна, нават электронная чарга, дзе можна было забраніраваць час і дату выдачы сертыфікатаў, апынулася намінальнай, распавяла суразмоўца Sputnik, галоўны рэдактар "Паласатай газеты" Ганна Граноўская, "сын з сябрамі паехаў на разведку і наогул нікога не знайшоў, хоць на гэты час былі запісаныя каля 70 чалавек", сказала яна.
Што тычыцца падачы дакументаў на абраны факультэт і спецыяльнасць, "некаторыя знаёмыя адправіліся падаваць дакументы ў першы ж дзень, частка прыняла пазіцыю чакання, а мы вось яшчэ вагаемся", распавяла суразмоўца.
Хутчэй за ўсё, людзі будуць настроены на тое, каб мець "большае разуменне, свеціць ім той ці іншы факультэт ці не свеціць, і асноўная маса панясе дакументы пачынаючы з панядзелка-аўторка", але 31 чысла будзе самы вялікі ажыятаж, прагназуе Граноўская.
Конкурс менш, ільготнікаў больш
Крыўдна, што падчас уступнай кампаніі не хапае падрабязнай аналітыкі, кажа суразмоўца, "даводзіцца назіраць, як працуе прынцып "адна бабка сказала", і гэта вельмі здзіўляе і засмучае, дадае Граноўская.
"Я б наогул прапанавала, каб была лінія дапамогі абітурыенту, дзе была б уся інфармацыя зведзена разам, нейкі call-цэнтр, сайт у рэшце рэшт, які можна кожны год у перыяд паступленняў абнаўляць інфармацыяй, каб гэта было не на пальцах, а выразна і канкрэтна. І гэта было б вельми карысна", - рэзюмуе Граноўская.