Ідуць на рэкорд: у Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 45 тыс назіральнікаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНазіральнік правярае, ці ёсць несанкцыянаваны ўкід бюлетэняў
Назіральнік правярае, ці ёсць несанкцыянаваны ўкід бюлетэняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё назіральнікаў зарэгістравана камісіямі ад праўладных структур - ФПБ, БРСМ і грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Выбарчыя ўчастковыя камісіі зарэгістравалі больш за 45 тысяч унутраных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі, паведаміў ЦВК рэспублікі.

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Ціханоўская хоча выступіць у парламенце разам з Лукашэнкам

У Беларусі заканчваецца перыяд агітацыі, на наступным тыдні пачнецца этап датэрміновага галасавання, 9 жніўня - асноўны дзень галасавання.

"У цяперашні час зарэгістравана ўжо больш за 45450 ўнутраных назіральнікаў", - паведамілі Sputnik у ЦВК, адзначыўшы, што выбарчыя камісіі працягваюць рэгістраваць новых унутраных назіральнікаў.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Цэнтрвыбаркама, больш за ўсё назіральнікаў, звыш 32 тысяч, вылучылі грамадскія аб'яднанні - ФПБ, БРСМ і "Белая Русь".

Накіравалі сваіх назіральнікаў і палітычныя партыі: усяго ў спісах 13 партый, назіральнікі ад якіх будуць працаваць на выбарах. Найбольшая колькасць зарэгістраваных назіральнікаў лідзіруе Камуністычная партыя Беларусі (больш за 1,1 тысячы), больш за 700 - ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, на трэцім месцы - адна з найстарэйшых апазіцыйных палітычных партый ЛДПБ (крыху больш за 200 назіральнікаў).

Лічба ўнутраных назіральнікаў на гэтых выбарах - рэкордная, пра гэта заяўляла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Вузкае кола

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе "вузкае кола" міжнародных назіральнікаў. З-за пандэміі каронавіруса не прыедуць місіі шэрагу прадстаўнічых міжнародных і парламенцкіх структур (БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і парламенцкая асамблея Савета Еўропы), якія раней назіралі за выбарамі ў рэспубліцы.

Да цяперашняга часу, па дадзеных ЦВК, акрэдытавана 75 міжнародных назіральнікаў - ад Выканкама і МПА СНД.

Стужка навiн
0