МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Звыш 650 тысяч чалавек сталі ахвярамі каронавіруснай інфекцыі COVID-19 ва ўсім свеце, сведчаць абноўленыя дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Па дадзеных СААЗ, колькасць заражэнняў ва ўсім свеце дасягнула 16 341 920. COVID-19 забраў жыцці 650 805 пацыентаў.
За апошнія 24 гадзіны ў свеце выяўлена 226 783 новыя выпадкі заражэння COVID-19 і 4 153 смяротных зыхода.
Што тычыцца статыстыкі ў Беларусі, то сёння Міністэрства аховы здароўя назвала новыя лічбы. Так, за суткі выяўлена 115 новых выпадкаў інфіцыравання. А ўсяго ў краіне з пачатку пандэміі зафіксавана 67 366 выпадкаў каронавіруса. Паправіліся і выпісаныя ўжо 60 669 пацыентаў, памерлі 543 чалавекі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.