МПЗ абнародавала рэйтынг найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Мінска

© Pixabay / edarКалькулятар і асадка, архіўнае фота
Калькулятар і асадка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За першае паўгоддзе бягучага года прадпрыемствы і арганізацыі, якія трапілі ў дзясятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў сталіцы, у суме заплацілі ў бюджэт 1,9 мільярда рублёў.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам сталіцы ў першым паўгоддзі 2020 года стала ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", у рэйтынг таксама ўвайшлі мабільныя аператары, банк, нафтавікі і вытворцы алкагольных напояў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інспекцыю МПЗ па горадзе Мінску.

Пакупнік у краме - Sputnik Беларусь
Галоўчанка распавёў пра беспрацоўе і рост коштаў у Беларусі пасля пандэміі

"У рэйтынг плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя сумы паступленняў за студзень-чэрвень 2020 года, увайшлі ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", ЗП "Слаўнафтахім" ЗАТ, ТАА "Тытунь-Інвест", РУП "Мінскэнерга", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", ААТ "АСБ Беларусбанк", ААТ "МІНСК КРЫШТАЛЬ" - кіруючая кампанія холдынгу "МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП", УП "А1", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", - пералічылі ў ІМПЗ.

У суме за першае паўгоддзе бягучага года прадпрыемствы, якія ўвайшлі ў топ-10, выплацілі ў бюджэт 1,9 мільярда рублёў. Гэтая лічба склала трэцюю частку даходаў кансалідаванага бюджэту горада.

У дадзены момант у Мінску працуюць 139,1 тысячы суб'ектаў гаспадарання. Сярод іх - 58,6 тысячы арганізацый і 80,5 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Падаткаплацельшчыкамі ў сталіцы таксама з'яўляюцца 255,2 тысячы грамадзян.

Стужка навiн
0