МЗС Польшчы заклікаў Беларусь вызваліць палітвязняў

© AFP 2024 / IDA GULDBAEK ARENTSENКіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч
Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства "падкрэсліў падтрымку Польшчы для незалежнасці Беларусі і яе развіцця, умовай якой з'яўляецца сапраўдны дыялог улады з грамадствам".

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч падчас тэлефоннай размовы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем звярнуў увагу на неабходнасць вызвалення палітычных зняволеных, паведамляе прэс-служба польскага знешнепалітычнага ведамства.

Наглядная агітацыя да прэзідэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Беларусь праводзіць выбары для сябе: МЗС адказаў ЕС

Тэлефонная размова паміж Чапутовічам і Макеем, як паведамляе польскае МЗС, адбылася ў пятніцу.

"Міністр выслухаў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі і звярнуў увагу на неабходнасць вызвалення палітвязняў", - паведамілі ў МЗС Польшчы.

Таксама Чапутовіч "падкрэсліў падтрымку Польшчы для незалежнасці Беларусі і яе развіцця, умовай якога з'яўляецца сапраўдны дыялог улады з грамадствам".

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 25 арыштаваных палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Беларускія ўлады, у сваю чаргу, адмаўляюць палітычную падаплёку іх затрыманняў.

Раней Еўрапарламент, Еўракамісія, Дзярждэпартамэнт, спецдакладчыкі ААН і ўлады шэрагу еўрапейскіх дзяржаў выказвалі занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй у Беларусі перад выбарамі. У сваю чаргу, афіцыйны Мінск падкрэсліваў, што выбары праходзяць выключна ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0