https://bel.sputnik.by/20200731/Mnzdaroya-raspavyalo-kal-chakaetstsa-drugaya-khvalya-karonavrusa-1045308161.html
Мінздароўя распавяло, калі чакаецца другая хваля каронавіруса
Мінздароўя распавяло, калі чакаецца другая хваля каронавіруса
Sputnik Беларусь
Зараз Міністэрства аховы здароўя папаўняе запасы сродкаў індывідуальнай абароны, ствараецца неабходны рэзерв лекаў. 31.07.2020, Sputnik Беларусь
2020-07-31T12:27+0300
2020-07-31T12:27+0300
2023-04-18T12:58+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
беларусь
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
каронавірус
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104442/99/1044429946_0:0:2328:1310_1920x0_80_0_0_99e9acf06ac93e238476e032f8c7ab21.jpg
МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Другая хваля каронавіруснай інфекцыі можа пачацца ў Беларусі ў лістападзе-снежні бягучага года, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.Напярэдадні яна, як давераная асоба прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, сустракалася з выбаршчыкамі ў Ганцавічах."Паводле разлікаў мы чакаем магчымую другую хвалю каронавіруснай інфекцыі ў лістападзе-снежні", - цытуе словы Богдан СМІ.Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыла, што ў цяперашні час у краіне па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі каронавіруса, а сістэма аховы здароўя рэспублікі рыхтуецца да магчымай другой хвалі. У прыватнасці, папаўняюцца запасы сродкаў індывідуальных сродкаў абароны, ствараецца неабходны рэзерв лекаў.Богдан распавяла, што ў краіне вырабляецца вялікі спектр лекавых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хворых з COVID-19. Акрамя таго, у Беларусі створаны дастатковы запас прэпарата для лячэння малярыі - гідроксіхларына. Нізкамалекулярныя гепарыны - прэпараты, якія прымяняюцца для прадухілення згусальнасці крыві закупілі нягледзячы на высокі кошт. Не вырашана пакуль пытанне з антывірусным прэпаратам рэмдзесівір: ён вырабляецца ў ЗША, але 90% лекі выкупленыя да канца года."Таму сёння наша задача купіць джэнерык і, самае галоўнае, гэта на нашых фармацэўтычных прадпрыемствах стварыць хоць кавалачак вытворчасці", - сказала Богдан.Яна таксама паведаміла, што клінічныя пратаколы па лячэнні пацыентаў з COVID-19 пакуль мяняць не будуць, таму што яны, па яе словах, працаздольныя.Нагадаем, па дадзеных на 30 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 67518 выпадкаў заражэння COVID-19, паправіліся і выпісаныя 61442 пацыента, памерлі 548 чалавек.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104442/99/1044429946_205:0:2328:1592_1920x0_80_0_0_9a9fc1a68ddfb2994e9bc9b9a08d8002.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус, каронавірус covid-19
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус, каронавірус covid-19
Мінздароўя распавяло, калі чакаецца другая хваля каронавіруса
12:27 31.07.2020 (абноўлена: 12:58 18.04.2023) Зараз Міністэрства аховы здароўя папаўняе запасы сродкаў індывідуальнай абароны, ствараецца неабходны рэзерв лекаў.
МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Другая хваля каронавіруснай інфекцыі можа пачацца ў Беларусі ў лістападзе-снежні бягучага года, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Напярэдадні яна, як давераная асоба прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, сустракалася з выбаршчыкамі ў Ганцавічах.
"Паводле разлікаў мы чакаем магчымую другую хвалю каронавіруснай інфекцыі ў лістападзе-снежні", - цытуе словы Богдан СМІ.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыла, што ў цяперашні час у краіне па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі каронавіруса, а сістэма аховы здароўя рэспублікі рыхтуецца да магчымай другой хвалі. У прыватнасці, папаўняюцца запасы сродкаў індывідуальных сродкаў абароны, ствараецца неабходны рэзерв лекаў.
Богдан распавяла, што ў краіне вырабляецца вялікі спектр лекавых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хворых з COVID-19. Акрамя таго, у Беларусі створаны дастатковы запас прэпарата для лячэння малярыі - гідроксіхларына. Нізкамалекулярныя гепарыны - прэпараты, якія прымяняюцца для прадухілення згусальнасці крыві закупілі нягледзячы на высокі кошт. Не вырашана пакуль пытанне з антывірусным прэпаратам рэмдзесівір: ён вырабляецца ў ЗША, але 90% лекі выкупленыя да канца года.
"Таму сёння наша задача купіць джэнерык і, самае галоўнае, гэта на нашых фармацэўтычных прадпрыемствах стварыць хоць кавалачак вытворчасці", - сказала Богдан.
Яна таксама паведаміла, што клінічныя пратаколы па лячэнні пацыентаў з COVID-19 пакуль мяняць не будуць, таму што яны, па яе словах, працаздольныя.
Нагадаем, па дадзеных на 30 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 67518 выпадкаў заражэння COVID-19, паправіліся і выпісаныя 61442 пацыента, памерлі 548 чалавек.