МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Расійская акадэмія навук у фармаце відэаканферэнцыі падпісалі пагадненне аб двухбаковым супрацоўніцтве ў рамках даследаванняў, звязаных з COVID-19.
З боку РАН дакумент падпісаў яе прэзідэнт Аляксандр Сяргееў, з амерыканскай - кіраўнік Акадэміі навук Марша МакНат.
Пагадненне прадугледжвае, што дзве акадэміі будуць узаемадзейнічаць ва ўсіх абласцях, якія тычацца каронавіруса, метадаў яго лячэння і прафілактыкі.
Расійскія і амерыканскія навукоўцы збіраюцца развіваць супрацоўніцтва ў сферы эпідэміялагічных, малекулярна-біялагічных і вірусалагічных даследаванняў COVID-19, камп'ютарным мадэляванні развіцця пандэміі, розных наступстваў (сацыяльна-эканамічнага і псіхалагічнага) каронавіруса, процідзеяння біялагічным пагрозам.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя на пачатку сакавіка абвясціла ўспышку каронавіруснай інфекцыі пандэміяй. Паводле апошняй інфармацыі, на гэты час у свеце выявілі больш за 16,5 мільёна выпадкаў заражэння, больш 656 тысяч чалавек памерлі.