Палескі майстар Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Па заданні беларускага прэзідэнта ён паўтарыў скрыпку легендарнага італьянца Гварнеры 1673 года выпуску. Ад гітары для фільма Мікіты Міхалкова да клавесіна ў інтэр'еры Мірскага замка - усё гэта ёсць у партфоліа майстра.
Выраб інструмента - задача не з танных, у кошт уваходзіць і парода дрэва, і аздабленне. Для вырабу меха дуды выкарыстоўваюць натуральную бычыную скуру.
За адзін толькі мех даводзіцца аддаць каля трыццаці долараў.
"За некаторымі пародамі дрэва я спецыяльна ездзіў за мяжу. Шэсць гадоў таму паехаў у Карпаты, там знайшоў велізарны клён, якому было сорак пяць гадоў. У дудзе, напрыклад, патрэбны яшчэ і метал: яго вадкім прама ў дрэва заліваюць - атрымліваецца прыгожы арнамент" , - кажа майстар.
Дудар звычайна грае максімум паўгадзіны, інакш можна страціць прытомнасць. Затое іншы нацыянальны інструмент - рыля - падыходзіць любому. Каб дастаць гук, досыць круціць кола. У пары з дудой выходзіць ідэальны акампанемент для беларускіх песень.
А вось на гармонікі на Палессе не гралі - гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Расіі. Глядзіце на відэа, як гучыць сапраўдная беларуская дуда - і не блытайце яе з шатландскай дудой.