Косава і Ружаны: як рэканструкцыя змяніла найпрыгажэйшыя палацы Беларусі
Косава і Ружаны: як рэканструкцыя змяніла найпрыгажэйшыя палацы Беларусі
Sputnik Беларусь
Родавыя маёнткі Сапегаў і Пуслоўскіх паступова вяртаюцца да жыцця. У ружанскім палацы па чарцяжах саксонскага архітэктара Яна Самуэля Бекера аднаўляюць... 01.08.2020, Sputnik Беларусь
Ружаны і Косава - абавязковыя для наведвання мястэчкі Брэстчыны. Тут можна ўбачыць небывалыя па маштабах рэзідэнцыі Сапегаў і Пуслоўскіх. А ў апошні час - і паназіраць за іх рэканструкцыяй.На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Тут ўмацавалі падмурак, мур і асноўныя сцены. Будаўнікі ўзвялі дах і займаюцца аздабленнем фасада.У правай частцы ўсходняга корпуса будзе ўзноўлены прыдворны тэатр, якім яго задумаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Адновяць яго па чарцяжах знакамітага нямецкага дойліда, што захаваліся ў архівах.Пасля другога этапу рэканструкцыі ў левай частцы будынка, дзе гістарычна размяшчаўся іпадром, адкрыюць кафэ і гатэльныя нумары. Зараз жа аматарам даўніны напэўна прыйдзецца па густу ідэя зарэгістраваць шлюб у прысутнасці Льва Сапегі і атрымаць з яго рук прывілей з віслай пячаткай.У Косаўскім маёнтку Пуслоўскіх ужо можна наведаць дзве выставачныя залы з экспазіцыяй пра гісторыю мястэчка і палаца. Тут адкрылася гасцініца на пяць нумароў і рэстаран, які пакуль не функцыянуе з-за пандэміі.Рэстаўрацыя цяпер вядзецца ў пяці залах мінуўшчыны графскага маёнтка. Дзве з іх - асноўныя палацавыя памяшканні. Менавіта Бальная зала ў свой час грымела славай: тут была ўладкаваны шкляная падлога, пад якой падчас гулянняў плавалі сапраўдныя рыбы.На жаль, у такім выглядзе залу вырашылі не аднаўляць. Затое прыемныя ўражанні падорыць шпацыр па прылеглай да палаца тэрыторыі. Тут ёсць парк, жывапісныя тэрасы і каскад азёр, прылеглых да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі.
Родавыя маёнткі Сапегаў і Пуслоўскіх паступова вяртаюцца да жыцця. У ружанскім палацы па чарцяжах саксонскага архітэктара Яна Самуэля Бекера аднаўляюць старадаўні тэатр. А ў рэзідэнцыі графаў Пуслоўскіх прыступілі да рэстаўрацыі легендарнай Бальнай залы.
Ружаны і Косава - абавязковыя для наведвання мястэчкі Брэстчыны. Тут можна ўбачыць небывалыя па маштабах рэзідэнцыі Сапегаў і Пуслоўскіх. А ў апошні час - і паназіраць за іх рэканструкцыяй.
На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Тут ўмацавалі падмурак, мур і асноўныя сцены. Будаўнікі ўзвялі дах і займаюцца аздабленнем фасада.
У правай частцы ўсходняга корпуса будзе ўзноўлены прыдворны тэатр, якім яго задумаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Адновяць яго па чарцяжах знакамітага нямецкага дойліда, што захаваліся ў архівах.
Пасля другога этапу рэканструкцыі ў левай частцы будынка, дзе гістарычна размяшчаўся іпадром, адкрыюць кафэ і гатэльныя нумары. Зараз жа аматарам даўніны напэўна прыйдзецца па густу ідэя зарэгістраваць шлюб у прысутнасці Льва Сапегі і атрымаць з яго рук прывілей з віслай пячаткай.
У Косаўскім маёнтку Пуслоўскіх ужо можна наведаць дзве выставачныя залы з экспазіцыяй пра гісторыю мястэчка і палаца. Тут адкрылася гасцініца на пяць нумароў і рэстаран, які пакуль не функцыянуе з-за пандэміі.
Рэстаўрацыя цяпер вядзецца ў пяці залах мінуўшчыны графскага маёнтка. Дзве з іх - асноўныя палацавыя памяшканні. Менавіта Бальная зала ў свой час грымела славай: тут была ўладкаваны шкляная падлога, пад якой падчас гулянняў плавалі сапраўдныя рыбы.
На жаль, у такім выглядзе залу вырашылі не аднаўляць. Затое прыемныя ўражанні падорыць шпацыр па прылеглай да палаца тэрыторыі. Тут ёсць парк, жывапісныя тэрасы і каскад азёр, прылеглых да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі.
На ўсходнім - тэатральным - корпусе Ружанскага палаца рэстаўрацыя працягваецца ўжо некалькі гадоў. Правы бок корпуса ўжо часткова накрыты дахам і пафарбаваны. Колер сцяны прыкметна адрозніваецца ад адцення фасада щязной брамы, але падбіралі яго шляхам даследавання старой фарбы.
З рэстаўрацыяй ў Ружанскім палацы не спяшаюцца. Мерная праца над аднаўленнем будынка дазваляе ў дакладнасці прайграць аблічча тэатра, задуманае саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам.
Цэнтральны аб'ём Ружанскага маёнтка Сапегаў, хутчэй за ўсё, закансервуюць. Такі еўрапейскі падыход да рэстаўрацыі: захаваць зараз чароўнае спалучэнне руін і адноўленых будынкаў.
У флигелях уязной брамы палаца працуе музей. Аматары даўніны могуць замовіць у супрацоўнікаў тэатралізаваную сустрэчу турыстычнай групы альбо рэгістрацыю шлюбу: прывілей з віслай пячаткай маладым уручыць асабіста Леў Сапега.
З Ружанамі звязана мноства фактаў і легенд. Падчас войнаў тут хавалі казну Вялікага Княства Літоўскага, нейкі час у палацы нават былі пахаваныя мошчы святога Казіміра - яго малюнак да гэтага ўпрыгожвае герб мястэчка. Мясцовыя кажуць, у 90-х у браме нават знайшоўся залаты скарб.
Кажуць, палацы ў Ружанах і Косаве злучае падземны тунэль. Праход у глыбінях зямлі так і не знайшлі, затое хутка можна будзе ўбачыць спектакль у палацавых сценах.
Палац у Косава быў спраектаваны так, што раз у год у кожны з 365 пакояў сонца асвятляла цэлы дзень. Зараз тут можна ўбачыць некалькі графскіх пакояў з адноўленымі раскошнымі інтэр'ерамі.
Ідзе рэстаўрацыя бальных залащ, дзе Пуслоўскія на забаву гасцям арганізавалі шкляную падлогу - падчас святаў пад ёй плавалі жывыя рыбкі. На жаль, цяперашняя рэстаўрацыя не прадугледжвае вяртання гэтай разыначкі палаца.
З палацавага балкона адкрываецца надзвычайны від на азёрны каскад, які прылягае да былой сядзібы сям'і Тадэвуша Касцюшкі. Сціплы драўляны будынак аднавілі, і цяпер у ім працуе мемарыяльны музей кіраўніка паўстання 1794 года.
XIX стагоддзе - час росквіту рамантызму як стылю ў архітэктуры. Стральчатыя неагатычныя вокны ствараюць у палацавых калідорах атмасферу таямнічасці і ўтульнасці.