МІНСК, 4 жні - Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартуе ў аўторак, сведчыць каляндарны план Цэнтрвыбаркама.
Беларусы маюць магчымасць прагаласаваць не толькі ў асноўны дзень галасавання 9 жніўня, але і датэрмінова. Ніякіх важкіх падстаў для гэтага не патрабуецца - прыйсці на ўчасткі датэрмінова могуць усе жадаючыя.
Датэрміновае галасаванне стартуе 4 жніўня і працягнецца да 8 жніўня ўключна.
Датэрміновае галасаванне праводзіцца на участках з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін кожны дзень да суботы ўключна.
Нагадаем, для ўдзелу ў галасаванні неабходны пашпарт, альбо іншы дакумент, па якім можна галасаваць (ваенны білет, даведка пра страту пашпарта, вадзіцельскае пасведчанне.
У які дзень ісці галасаваць, кожны выбаршчык вырашае сам. Прымушаць да волевыяўлення нельга - гэта лічыцца злачынствам.
За пост прэзідэнта Беларусі змагаюцца пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Сяргей Чарэчань, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая і Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
- ЦВК акрэдытаваў ужо 35 замежных дыпламатаў для назірання за выбарамі
- Чарэчань і Дзмітрыеў патлумачылі, чаму не аб'ядноўваюцца са штабам Ціханоўскай
- МЗС Польшчы заклікаў Беларусь вызваліць палітвязняў