Андрэй Дзмітрыеў заявіў пра пагрозы ў свой адрас

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкКандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандыдат у прэзідэнты пакуль не звяртаўся ў праваахоўныя органы, бо не жадае "падвышаць гэты градус".

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што падчас цяперашняй выбарчай кампаніі ў яго адрас паступаюць пагрозы.

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрыеў звярнуўся да парламента і народа - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрыеў звярнуўся да парламента і народа - відэа

Пра пагрозы ў свой адрас паведамлялі ўжо двое кандыдатаў у прэзідэнты. Так, з-за іх ад пікетаў адмовілася Ганна Канапацкая. Заяўляла пра пагрозы і магчымыя правакацыі і Святлана Ціханоўская.

"Ёсць і пагрозы ў інтэрнэце, і асабістыя паведамленні прыходзяць. Людзі дасылаюць кучу ўсякіх рэчаў, пачынаючы ад абразаў і заканчваючы прамымі пагрозамі. Гэта ўсё ёсць, і, безумоўна, я перажываю і за сям'ю, і за членаў каманды, таму што ніякага абярэга ад гэтага ні ў каго ў Беларусі няма", - заявіў Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв'ю РІА "Новости".

Як сказаў Дзмітрыеў, ён пакуль не звяртаўся ў праваахоўныя органы, бо не жадае "падвышаць гэты градус".

"Калі ўбачу, што дасягнуты нейкі зусім непрымальны ўзровень, вядома, я гэта зраблю. І ўсё ж няма яснасці, хто гэта піша. Я проста ўлічваю гэтыя паведамленні і стараюся аберагаць сям'ю, выпрацоўваць для іх правілы бяспекі", - растлумачыў сваю пазіцыю Андрэй Дзмітрыеў.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і Аляксандр Лукашэнка. У гэтыя дні ў рэспубліцы праходзіць датэрміновае галасаванне, адначасова кандыдаты працягваюць праводзіць агітацыю.

Стужка навiн
0