Мядзведзеў перасцярог ад спробаў стварыць у Беларусі вобраз ворага з Расіі

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі бок неаднаразова падкрэсліваў, што не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі. І заклікае не выкарыстоўваць двухбаковыя адносіны ў палітычных гульнях.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Расійска-беларускія адносіны сталі дробнай разменнай манетай у ходзе выбарчай кампаніі, заявіў намеснік старшыні Савета Бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Мяжа Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Расія прамяняла брацкія адносіны на партнёрскія

Пры гэтым намеснік старшыні СБ РФ адзначыў, што каментуе сітуацыю, якая склалася перад выбарамі ў Беларусі, зыходзячы з агульнага пасылу аб тым, што ўсё, што адбываецца ў гэтай краіне - справа самой Беларусі.

"Тым не менш, мы, вядома, не можам не бачыць, што сёння расійска-беларускія адносіны, я нават больш скажу - Саюзная дзяржава, інтэграцыя - сталі дробнай разменнай манетай у ходзе выбарчай кампаніі", - сказаў Мядзведзеў на сустрэчы з маладымі кандыдатамі, якія ўдзельнічаюць у гэтым годзе ў выбарах рознага ўзроўню.

Ён канстатаваў, што "розныя казусы, якія адбываюцца, гэта частка досыць нескладанай палітычнай тэхналогіі: вылепіць вобраз ворага і пры дапамозе вобразу ворага дамагчыся палітычнага выніку". А далей, паводле яго слоў, "хоць трава не расці, або гары ўсё сінім полымем".

Спробы стварыць у Беларусі вобраз ворага з Расіі, паводле яго слоў, "выклікаюць пачуццё крыўды і будуць мець сумныя наступствы".

Стужка навiн
0