МІНСК, 5 жні - Sputnik. Удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання прынялі 4,98% выбаршчыкаў, паведамілі ў сераду ў Цэнтрвыбаркаме.
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартавала 4 жніўня. У выбаршчыкаў, якія жадаюць наведаць ўчасткі да асноўнага дня галасавання, ёсць магчымасць аддаць свой голас да суботы ўключна.
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах агульная яўка склала 4,98%. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, па рэгіёнах яўка была наступнай:
- Брэсцкая вобласць - 4,23%
- Віцебская вобласць - 5%
- Гомельская вобласць - 7,55%
- Гродзенская вобласць - 3,39%
- Мінская вобласць - 4,69%
- Магілёўская вобласць - 4,66%
- Мінск - 4,77%
Удзел у датэрміновым галасаванні можна прыняць на тых жа падставах, што і ў асноўны дзень. Працуюць у гэтыя дні ўчасткі з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00.
На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.