Аптэку, што завышала цэны на антысептыкі, аштрафавалі на 16 тысяч долараў

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў фотабанкПродаж супрацьвірусных прэпаратаў
Продаж супрацьвірусных прэпаратаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
Падчас піку пандэміі каронавіруса правізары ў Мінску прадавалі дэзінфікуючыя сродкі ў два разы даражэй, чым яны каштавалі ў вытворцы.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь сталічная аптэка, якая рэалізоўвала дэзінфікуючыя сродкі з перавышэннем дапушчальнай гандлёвай надбаўкі, заплаціць больш за 38 тысяч рублёў, пра гэта паведамляе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Праца аптэкі - Sputnik Беларусь
МАРГ падоўжыў рэгуляванне коштаў на маскі і дэзсродкі да 4 кастрычніка

У красавіку ў Беларусі ўвялі абмежаванні на кошт масак і сродкаў дэзінфекцыі. Гранічная гандлёвая надбаўка да адпускной цане склала 15%. Аднак некаторыя правізары гэта праігнаравалі - адна са сталічных аптэк прадавала антысептык па 19,3 рубля ў той час, як у вытворцы ён каштаваў усяго 7,7 рублёў.

Калі пакупнікі паскардзіліся на спекуляцыю ў МАРГ, супрацоўнікі ведамства склалі адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да юрыдычнай асобы і дырэктара дадзенай сталічнай аптэкі.

Эканамічны суд горада Мінска прызнаў правізараў вінаватымі ў рэалізацыі сродкаў дэзінфекцыі з перавышэннем гранічна дапушчальнай гандлёвай надбаўкі. Кіраўніка прадпрыемства абавязалі выплаціць штраф у памеры 5 базавых велічынь (135 рублёў), а юрыдычную асобу - у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам - 38 976 рублёў.

Як удакладнілі ў МАРГ, Вярхоўны суд пакінуў пастанову эканамічнага суда горада Мінска без зменаў.

Нагадаем, што рэгуляванне цэн на маскі і дэзінфікуючыя сродкі ў Беларусі працягнулі да кастрычніка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала