Яўка за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75%

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта 2020 у Гомельскай вобласці
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта 2020 у Гомельскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш актыўна галасуюць выбаршчыкі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, не спяшаюцца зрабіць свой выбар у Гродзенскай вобласці.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. За два дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі прагаласавалі 12,75% выбаршчыкаў, унесеных у спісы. У першы дзень, нагадаем, гэты паказчык склаў 4,98%. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Назіральнікаў на ўчастку ў Протасах усяго двое, а выбаршчыкаў - 120 чалавек на тры вёскі - Sputnik Беларусь
ЦВК акрэдытаваў больш за 240 замежных назіральнікаў на выбарах

Больш актыўна за ўсё ідуць на ўчасткі выбаршчыкі Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Тут яўка па выніках двух дзён склала 16,44% і 14,61% адпаведна.

Самую нізкую яўку дэманструе Гродзенская вобласць - за два дні тут датэрмінова прагаласавалі 10,01% выбаршчыкаў. Далей знаходзіцца Брэсцкая вобласць, тут яўка склала 11,26%.

У Мінску па выніках двух дзён прагаласавалі 11,73% выбаршчыкаў, унесеных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16%, у Мінскай - 12,61%.

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартавала 4 жніўня. Аддаць свой голас датэрмінова можна да суботы ўключна. Падчас датэрміновага галасавання ўчасткі працуюць з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00.

На выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе яўка па выніках двух дзён датэрміновага галасавання была ніжэй - 10,94. Усяго ў тую выбарчую кампанію датэрмінова прагаласавалі 36,05% выбаршчыкаў, унесеных у спісы.

У гэтым годзе ў сувязі з каронавірусам у працу на участках было ўнесена некалькі змен: у прыватнасці, ЦВК вырашыў абмежаваць колькасць назіральнікаў, у выніку многія незалежныя назіральнікі вымушаныя сачыць за працэсам на вуліцы альбо з калідора.

На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і Святлана Ціханоўская. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.

Стужка навiн
0