Расійская вакцына ад COVID пройдзе рэгістрацыю 12 жніўня - першай у свеце

© REUTERS / Hartmut BoesenerПраца над вакцынай ад каронавіруса
Праца над вакцынай ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней за астатніх будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Вакцына супраць каронавіруса новага тыпу, распрацаваная расійскім НДЦ імя Гамалеі, у бліжэйшыя дні пройдзе рэгістрацыю, пра гэта намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Алег Грыднёў паведаміў журналістам у пятніцу.

Урач робіць дзяўчынцы прышчэпку - Sputnik Беларусь
Толькі пасля дарослых: навукоўцы пра выпрабаванні вакцыны ад COVID на дзецях

"Рэгістрацыя вакцыны, распрацаванай у цэнтры Гамалеі, будзе 12 жніўня. Цяпер ідзе апошні этап (выпрабаванняў), трэці. Гэта вельмі важна. Мы павінны разумець, што вакцына павінна быць бяспечнай", - сказаў Грыднёў падчас адкрыцця корпуса анкацэнтра ва Уфе, яго цытуюць РІА "Новости".

Паводле яго слоў, у першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Зараз працягваецца работа па падрыхтоўцы вакцыны да масавага выпуску.

Прадуктыўнасць вакцынацыі залежыць, у тым ліку, ад яе масавасці. Як адзначыў Алег Грыднёў, ацэньваць эфектыўнасць прэпарата можна будзе пасля фарміравання папуляцыйнага імунітэту.

Нагадаем, клінічныя выпрабаванні вакцыны, распрацаванай НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі ў Расіі, пачаліся ў Сечанаўскім універсітэце 18 чэрвеня. У тэстах прынялі ўдзел 38 добраахвотнікаў, у выніку была пацверджана бяспека вакцыны: ва ўсіх падыспытных выпрацаваўся імунітэт да інфекцыі. Першая група добраахвотнікаў была выпісана 15 ліпеня, другая - 20 ліпеня.

Напярэдадні стала вядома, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя абмяркоўвае з расійскімі профільнымі органамі папярэднюю кваліфікацыю стваранай у РФ вакцыны супраць COVID-19. Папярэдняя кваліфікацыя лекаў СААЗ праводзіцца з мэтай ацэнкі якасці прэпаратаў: так спецыялісты пераконваюцца ў іх адпаведнасці дапушчальным міжнародным стандартам.

У цэлым, паводле дадзеных арганізацыі, у цяперашні час у свеце распрацоўваецца больш за 200 вакцын ад каронавіруса, з іх на прасунутай стадыі знаходзіцца ўсяго шэсць.

Стужка навiн
0