МІНСК, 7 жні - Sputnik. Яўка за тры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі склала 22,47%, паведамілі ў пятніцу ў Цэнтрвыбаркаме.
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартавала 4 жніўня. У выбаршчыкаў, якія жадаюць наведаць ўчасткі да асноўнага дня галасавання, ёсць магчымасць аддаць свой голас да суботы ўключна.
аводле звестак Цэнтрвыбаркама, у першыя тры дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 22,47%. Для параўнання: на выбарах-2015 на трэці дзень заяўлялася аб яўцы 18,67%.
Па рэгіёнах яўка за тры дні датэрміновага галасавання была наступнай:
- Брэсцкая вобласць - 20,45%
- Віцебская вобласць - 21,18%
- Гомельская вобласць - 30,22%
- Гродзенская вобласць - 20,05%
- Мінская вобласць - 20,84%
- Магілёўская вобласць - 26,14%
- Мінск - 18,89%
Удзел у датэрміновым галасаванні можна прыняць на тых жа падставах, што і ў асноўны дзень. Працуюць у гэтыя дні ўчасткі з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00.
На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.
Чытайце таксама:
- Кіраўнікі МЗС Літвы і Польшчы абмеркавалі перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі
- У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай