Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прэсай на выбарчым участку. Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў дзеянні альтэрнатыўных кандыдатаў, іх праграму, а таксама мітынгі. Закрануў і акцыю Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.
Журналісты ў размове з Лукашэнкам распыталі яго і пра каронавірус і ён прызнаў, што хвароба гэтая непрыемная.
Тэма беларуска-расійскіх адносінаў таксама была ў парадку дня.
"На усходзе ў нас вельмі моцныя дзве дзяржавы. Хочам мы, ці не хочам, мы з Расіяй заўсёды будзем супрацоўнічаць, будзем заўсёды разам, у залежнасці ад таго, наколькі Расія здольная на больш цеснае або менш цеснае супрацоўніцтва", – адзначыў прэзідэнт.
Лукашэнка падкрэсліў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запэўніў яго ў намерах будаваць братэрскія адносіны. Кароткую версію размовы прэзідэнта з журналістамі глядзіце на відэа.