Яўка на выбарах па дадзеных на 16 гадзін склала 73,4%

© Sputnik / Анна СоколоваПенсіянеры галасуюць
Пенсіянеры галасуюць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбольш актыўна галасуюць жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей, тут яўка склала адпаведна 81,87% і 80,29%.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па стане на 16 гадзін склала 73,4%, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Найбольш актыўна галасуюць жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей, тут да скрыняў прыйшлі ўжо 81,87% і 80,29% выбаршчыкаў.

Сяргей Лебедзеў - Sputnik Беларусь
Лебедзеў аб ходзе галасавання: назіральнікі СНД парушэнняў пакуль не фіксавалі

На трэцім месцы - Гродзенская вобласць, дзе прагаласавалі 75,66% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці яўка склала 75,11%, у Віцебскай - 75,05%, у Мінскай - 72,3%, паведаміў у ЦВК у нядзелю. Яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску на 16 гадзін склала 58,79%.

Днём у сталіцы і шэрагу рэгіёнаў сталі з'яўляцца чэргі з жадаючых прагаласаваць. Чэргі стаяць і да дыпмісій Беларусі ў шэрагу краін, дзе арганізаваны ўчасткі.

9 жніўня - асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. З аўторка ў краіне ішло датэрміновае галасаванне. Паводле афіцыйных дадзеных, яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,7%. На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарачэнь. Адзначым, што ўсе кандыдаты ўжо пабывалі на выбарчых участках і прагаласавалі.

Стужка навiн
0