"Белавія" адклала рэйсы ў Расію яшчэ на тыдзень

© Sputnik / Виктор Толочко"Белавія" адклала рэйсы ў Расію яшчэ на тыдзень
Белавія адклала рэйсы ў Расію яшчэ на тыдзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некаторыя рэйсы адкладзеныя на больш позні перыяд: так, паляцець у Воронеж, Казань, Ніжні Ноўгарад можна будзе 24 кастрычніка.

МІНСК, 11 жні - Sputnik. "Белавія" падоўжыла прыпыненне рэйсаў ва ўсе гарады Расіі да 21 жніўня, пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце авіякампаніі.

Некаторыя рэйсы адкладзеныя на больш позні перыяд: так, паляцець у Воронеж, Казань, Ніжні Ноўгарад можна будзе 24 кастрычніка.

Раней у кампаніі ўдакладнялі, што на ўжо набытыя квіткі распаўсюджваецца агульны парадак: пры адмене рэйса можна аднаразова змяніць дату палёту без даплаты або аднаразова змяніць маршрут без даплат у рамках адной прэміяльнай зоны праграмы "Белавія Лідар". Унесці змены можна да 30 сакавіка наступнага года, а выкарыстоўваць квіткі - да 31 снежня.

Авіякампанія планавала аднавіць палёты ў Расію з 1 жніўня, быў нават пачаты продаж квіткоў. Пазней стала вядома аб падаўжэнні прыпынення да 7 жніўня, а яшчэ праз некалькі дзён - да 14-га.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня Мінтранс Беларусі накіроўваў у Расавіяцыю ліст з прапановай аднавіць авіязносіны паміж дзвюма краінамі.

Стужка навiн
0