https://bel.sputnik.by/20200812/AAN-vystup-z-zayavay-pa-stuatsy--Belarus-1045420864.html
ААН выступіла з заявай па сітуацыі ў Беларусі
ААН выступіла з заявай па сітуацыі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Дзявятага жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Нязгодныя з ходам выбарчай кампаніі і вынікамі выбараў выйшлі на вуліцы гарадоў. Падчас акцый пратэсту... 12.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-12T08:32+0300
2020-08-12T08:32+0300
2024-06-13T12:03+0300
выбары прэзідэнта беларусі - 2020
навіны
у беларусі
у свеце
галоўнае
палітыка
аан
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_29cf38c7a6f2f7331508ccc700163fc5.jpg
МІНСК, 12 жні - Sputnik. У журналістаў у Беларусі і ва ўсім свеце павінна быць магчымасць працаваць бесперашкодна, заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык."Надзвычай важна, каб журналістам у Беларусі, ды і ўсюды дазвалялі свабодна выконваць сваю працу", - сказаў Дзюжарык, адказваючы на просьбу пракаментаваць шэраг затрыманняў журналістаў падчас пратэстаў у Беларусі.Раней паведамлялася аб затрыманні шэрагу расійскіх журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: карэспандэнта RT Канстанціна Прыдыбайлы, журналіста Sputnik Беларусь Яўгена Алейніка, трох стрынгераў RT, якія супрацоўнічаюць з відэаагенцтвам Ruptly.Акрамя таго, Sputnik Беларусь са спасылкай на крыніцу ў беларускім МУС перадаваў раней, што фотакарэспандэнт МІА "Россия сегодня" Ілля Піталёў, з якім рэдакцыя страціла сувязь у панядзелак увечары, знаходзіцца ў СІЗА "Жодзіна" ў Мінскай вобласці. Паводле звестак агенцтва, беларускі бок праінфармаваў пасольства РФ аб месцы знаходжання Піталёва, консулы вядуць працу па яго вызваленні.Галоўная рэдактарка RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян раней звярнулася да ўладаў Беларусі і асабіста да прэзідэнта Рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам вызваліць затрыманых прадстаўнікоў СМІ, падкрэсліўшы, што"затрымліваць - яшчэ і так жорстка - журналістаў, якія выконваюць сваю працу, у Беларусі не маюць права".Дзявятага жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Паводле ўдакладненых дадзеных ЦВК, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка набірае 80,08% галасоў.Увечары ў той жа дзень у шэрагу беларускіх гарадоў пачаліся масавыя несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Мітынгоўцы ў цэнтры Мінска будавалі барыкады з смеццевых бакаў. Міліцыя ўжыла супраць іх слезацечны газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты, а таксама выціснула пратэстоўцаў з цэнтру горада. У выніку акцыі апазіцыі былі затрыманыя 3 тысячы чалавек, паведамляла МУС Беларусі.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/89/1043078970_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_565773c97513ae1f6a922d82068a75cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта беларусі - 2020, навіны , у беларусі, у свеце, галоўнае, палітыка, аан, беларусь
выбары прэзідэнта беларусі - 2020, навіны , у беларусі, у свеце, галоўнае, палітыка, аан, беларусь
ААН выступіла з заявай па сітуацыі ў Беларусі
08:32 12.08.2020 (абноўлена: 12:03 13.06.2024) Дзявятага жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Нязгодныя з ходам выбарчай кампаніі і вынікамі выбараў выйшлі на вуліцы гарадоў. Падчас акцый пратэсту затрымліваюць і журналістаў.
МІНСК, 12 жні - Sputnik. У журналістаў у Беларусі і ва ўсім свеце павінна быць магчымасць працаваць бесперашкодна, заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.
"Надзвычай важна, каб журналістам у Беларусі, ды і ўсюды дазвалялі свабодна выконваць сваю працу", - сказаў Дзюжарык, адказваючы на просьбу пракаментаваць шэраг затрыманняў журналістаў падчас пратэстаў у Беларусі.
Раней паведамлялася аб затрыманні шэрагу расійскіх журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: карэспандэнта RT Канстанціна Прыдыбайлы, журналіста Sputnik Беларусь Яўгена Алейніка, трох стрынгераў RT, якія супрацоўнічаюць з відэаагенцтвам Ruptly.
Акрамя таго, Sputnik Беларусь са спасылкай на крыніцу ў беларускім МУС перадаваў раней, што фотакарэспандэнт МІА "Россия сегодня" Ілля Піталёў, з якім рэдакцыя страціла сувязь у панядзелак увечары, знаходзіцца ў СІЗА "Жодзіна" ў Мінскай вобласці. Паводле звестак агенцтва, беларускі бок праінфармаваў пасольства РФ аб месцы знаходжання Піталёва, консулы вядуць працу па яго вызваленні.
Галоўная рэдактарка RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян раней звярнулася да ўладаў Беларусі і асабіста да прэзідэнта Рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам вызваліць затрыманых прадстаўнікоў СМІ, падкрэсліўшы, што"затрымліваць - яшчэ і так жорстка - журналістаў, якія выконваюць сваю працу, у Беларусі не маюць права".
Дзявятага жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Паводле ўдакладненых дадзеных ЦВК, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка набірае 80,08% галасоў.
Увечары ў той жа дзень у шэрагу беларускіх гарадоў пачаліся масавыя несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Мітынгоўцы ў цэнтры Мінска будавалі барыкады з смеццевых бакаў. Міліцыя ўжыла супраць іх слезацечны газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты, а таксама выціснула пратэстоўцаў з цэнтру горада. У выніку акцыі апазіцыі былі затрыманыя 3 тысячы чалавек, паведамляла МУС Беларусі.