Напярэдадні ўвечары пратэсты нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў працягнуліся ў спальных раёнах Мінска, так як у цэнтр горада трапіць было праблематычна - ён быў ачэплены міліцыяй. Сутыкненні з праваахоўнікамі насілі не такі масавы характар, як напярэдадні, аднак колькасць затрыманых пакуль невядомая.
Пратэстоўцы выходзілі ў розных раёнах сталіцы - Уручча, Серабранка, Каменная горка, Малінаўка і ст.м. "Пушкінская". Байцы АМАП хутка спынялі спробы збору людзей. Пры разгоне сілавікі выкарыстоўвалі дубінкі, шумавыя гранаты і гумовыя кулі. Рух на частцы вуліц і праспектаў сталіцы быў перакрыты, установы грамадскага харчавання спынілі працу раней, чым звычайна.
Пацярпелі не толькі людзі, але і журналісты. Вядома, што фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу разбілі камеру, таксама паведамлялася аб затрыманні журналістаў шэрагу беларускіх выданняў.

1/22
© Sputnik / Виктор Толочко
У аўторак увечары патрапіць у цэнтр горада было практычна немагчыма.

2/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Другі дзень запар месцам для збору пратэстуючых стаў праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага.

3/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзі назіралі за тым, што адбываецца з вокнаў.

4/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэсты зрушыліся з цэнтра ў спальныя раёны сталіцы.

5/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінчане сабраліся ўвечары і на праспекце Дзяржынскага.

6/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Вадзіцелі аўтамабіляў, якія рухаліся па праспекце Дзяржынскага, сігналілі.

7/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Байцы АМАП рухаліся па праспекце.

8/22
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінску было шмат ваеннай тэхнікі, у тым ліку кітайскіх ваенных аўтамабіляў, празваных у беларускім войску "Волатамі".

9/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзі мірна выказвалі пратэст супраць вынікаў выбараў.

10/22
© Sputnik / Виктор Толочко
У горад была сагнаная вялікая колькасць міліцыі ў ахоўным адзенні са шчытамі.

11/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Дэманстранты выходзілі ў розных раёнах сталіцы - Уручча, Серабранка, Каменная горка, Малінаўка.

12/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Аўтамабілі таксама ўдзельнічаюць.

13/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Масавыя затрыманні пратэстоўцаў працягнуліся і на трэці дзень.

14/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзей заводзілі ў аўтазакі.

15/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Затрыманыя АМАПам.

16/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Супрацоўнікі АМАП выбарачна спынялі аўтамабілі і затрымлівалі кіроўцаў.

17/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Вартавыя парадку паспяхова спынялі спробы збору дэманстрантаў.

18/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Затрыманыя на каленях у аўтазаку.

19/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Амапаўцы здымаюць бела-чырвона-белы сцяг Беларусі, вывешаны пратэстоўцамі.

20/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Разбітае шкло ў аўтобусах для перавозкі асабістага складу міліцыі.

21/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Карэспандэнт Sputnik перадаваў з месца падзей, што людзі крычалі байцам АМАПу " Што вы робіце?!". На што адзін з праваахоўнікаў адказаў: "Гэта вы глядзіце, што яны робяць", паказаўшы на разбітую кветкавую клумбу і вывернутую тратуарную плітку.

22/22
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэсты і затрыманні пасля выбараў прэзідэнта Беларусі ў Мінску пакуль не сціхаюць.
