ЦВК пакуль не вызначыўся з датай пасяджэння па падвядзенні вынікаў выбараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоШыльда на ЦВК
Шыльда на ЦВК - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тры дні ў Мінску працягваліся пратэсты грамадзян, незадаволеных вынікамі выбараў прэзідэнта; за першыя два дні, па дадзеных МУС, па ўсёй краіне былі затрыманыя каля пяці тысяч чалавек

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Дата правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў, пакуль не вызначана, распавялі Sputnik у ЦВК Беларусі.

Міліцыя ў цэнтры Мінска - Sputnik Беларусь
Кіраўнікі МЗС ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на надзвычайнай канферэнцыі

"Крайні тэрмін для правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта, 19 жніўня, але пакуль канкрэтная дата не вызначана", - сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Адметнай рысай гэта кампаніі сярод іншага стала рэкордная яўка ў 41,7% на датэрміновым галасаванні і вялікія чэргі на шэрагу выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання.

Паводле звестак, агучаных ЦВК на наступны дзень пасля выбараў, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавалі 80,08% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Святлана Ціханоўская набрала 10,09% галасоў.

Ціханоўская заявіла, што не згодная з вынікамі выбараў і ў панядзелак падала скаргу ў ЦВК. Аб сваім намеры абскардзіць вынікі заявіў і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў тры дні працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дня пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, загінуў адзін чалавек.

Стужка навiн
0