Чацвёрты дзень пратэстаў у Беларусі атрымаўся самым спакойным з усіх папярэдніх і пачаўся з дзённай акцыі супраць гвалту ў цэнтры сталіцы.
Дзяўчыны ў белай вопратцы і з кветкамі ў руках прыйшлі да Камароўскага рынка. Такія ж ланцуга салідарнасці выстройваліся і ў іншых раёнах Мінска, а таксама ў рэгіёнах - у тым ліку, Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі. Вадзіцелі падтрымлівалі мірныя акцыі гудкамі аўтамабіляў.
На акцыю салідарнасці выйшлі і ўрачы. Каля 200 чалавек сёння сталі ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Акцыя прыцягнула ўвагу і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, які асабіста прыбыў на месца.
У мікрараёне Уручча удзельнікаў акцыі частавалі гарачай гарбатай, печывам, прыносілі ваду. Мужчын папрасілі "зрабіць пяць крокаў назад", каб не правакаваць канфлікт з праваахоўнікамі, якія дзяжурылі побач. Абышлося без канфрантацыі, і сілавікі пакінулі мікрараён пад апладысменты прысутных.
А сваякі затрыманых на папярэдніх акцыях салідарнасці зноў сабраліся ля ІЧУ на Акрэсціна. Яны спрабавалі высветліць месцазнаходжанне сваіх блізкіх і чакалі абнаўлення спісаў затрыманых.
Глядзіце на відэа, якім быў гэты дзень для Мінска і рэгіёнаў.