"Мы ўважліва сочым за падзеямі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў Беларусі. Мы занепакоеныя інфармацыяй аб звязаных з парушэннем парадку інцыдэнтах на вуліцах шэрагу беларускіх гарадоў, якія мелі месца пасля праведзеных прэзідэнцкіх выбараў", - сказала Захарава на брыфінгу ў чацвер.
Захарава таксама адзначыла, што на беларускія ўлады аказваецца беспрэцэдэнтны ціск з боку асобных замежных партнёраў.
"Прасочваюцца выразныя спробы знешняга ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы з мэтай раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю", - дадала яна.
Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ таксама адзначыла, што спробы знайсці "рускі след" у арганізацыі беспарадкаў беспадстаўны. Яна падкрэсліла, што Расія была і застаецца надзейным саюзнікам і сябрам Беларусі, і братняга беларускага народа.
Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Пазней у Мінску і шэрагу рэгіёнаў некалькі дзён працягваліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.