На БМЗ патрабуюць мэра: усё новыя прадпрыемствы далучаюцца да пратэстаў

© SputnikРаботники БМЗ вышли на акцию протеста
Работники БМЗ вышли на акцию протеста - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З раніцы на многіх беларускіх прадпрыемствах сталі збірацца супрацоўнікі - большасць з іх не вылучаюць ніякіх эканамічных патрабаванняў, а падтрымліваюць акцыі пратэсту супраць гвалту.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Дзясяткі прадпрыемстваў у Беларусі далучацца ў пятніцу да пратэстнага руху, паведамляе Sputnik.

Супрацоўнікі завода МАЗ далучыліся да забастоўкі - Sputnik Беларусь
Забастоўкі і акцыі пратэсту праходзяць на заводах і ў кампаніях Беларусі

Удзельнікі акцый ужо збіраюцца на заводзе Казлова, МЭТЗ, да поўдня на пратэст маюць намер выйсці супрацоўнікі "МАПІД" і "Нафтана" - і гэта далёка не ўсе прадпрыемствы ў краіне, работнікі якіх вырашылі выказаць сваё стаўленне да вынікаў выбараў.

Паводле папярэдняй інфармацыі да акцыі маюць намер далучыцца Тытунёвая фабрыка, Мясакамбінат, "Азот".

Ад раніцы каля завода кіраўніцтва БМЗ збіраюцца супрацоўнікі, не задзейнічаныя зараз на вытворчасці - тыя, хто вяртаецца з начной змены, ці павінен выйсці ў другую. Людзі, якія сабраліся не высоўваюць эканамічных патрабаванняў. Іх мэта - падтрымаць акцыі пратэсту супраць гвалту.

Яны патрабуюць, каб да іх выйшаў дырэктар завода, мэр Жлобіна і начальнік РУУС.

Па словах рабочых, баставаць ім не дазваляюць, кіраўніцтва папярэдзіла, што адзін з тых, хто спрабаваў учора не працаваць, ужо звольнены.

Другі дзень па краіне праходзяць забастоўкі і акцыі пратэсту на заводах і кампаніях. Напярэдадні масавая акцыя прайшла на жодзінскім заводзе БелАЗ, баставаў МАЗ, працаваць адмовіліся амаль паўтары сотні работнікаў гродзенскага Тэразіта, Гроднажылбуда.

Стужка навiн
0