https://bel.sputnik.by/20200814/Namesnk-kranka-MUS-Belarus-admalyae-zdzek-nad-zatrymanym-1045447470.html
Намеснік кіраўніка МУС Беларусі адмаўляе здзекі над затрыманымі
Намеснік кіраўніка МУС Беларусі адмаўляе здзекі над затрыманымі
Sputnik Беларусь
Некаторыя з тых, хто выйшаў з ізалятара на Акрэсціна, распавядаюць пра факты прымянення сілы. 14.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-14T09:10+0300
2020-08-14T09:10+0300
2023-04-18T17:52+0300
навіны
у беларусі
здарэнні
мус беларусі
мінск
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/0e/1045447438_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_618160811cf461c6cf87df338418994c.jpg
МІНСК, 14 жні - Sputnik. Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Барсукоў заявіў, што над затрыманымі на пратэстах у Мінску не здзекаваліся, паведамляюць СМІУ ноч на пятніцу затрыманых пачалі масава выпускаць з ізалятара на вуліцы Акрэсціна.Намеснік міністра МУС ноччу прыязджаў да ЦІП на Акрэсціна, на пытанне пра здзекі над затрыманымі ён адказаў: "Здзекаў ніякіх не было".Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,08% галасоў.У дачыненні да пратэстуючых праваахоўнікі ўжывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Як паведамляла МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў адзін чалавек загінуў, ён спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Па стане на раніцу чацвярга колькасць затрыманых дасягнула 6,7 тысячы чалавек.У чацвер, 13 жніўня, большасць акцый па ўсёй краіне прайшла мірна, сілавыя метады разгону да пратэстоўцаў не ўжываліся. Увечары пачалі масава адпускаць затрыманых з ІЧУ.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/0e/1045447438_200:0:2867:2000_1920x0_80_0_0_c9b09265c3c71da3ed31e44cae48eb37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, здарэнні, мус беларусі, мінск, пратэсты пасля выбараў у беларусі
навіны , у беларусі, здарэнні, мус беларусі, мінск, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Намеснік кіраўніка МУС Беларусі адмаўляе здзекі над затрыманымі
09:10 14.08.2020 (абноўлена: 17:52 18.04.2023) Некаторыя з тых, хто выйшаў з ізалятара на Акрэсціна, распавядаюць пра факты прымянення сілы.
МІНСК, 14 жні - Sputnik. Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Барсукоў заявіў, што над затрыманымі на пратэстах у Мінску не здзекаваліся, паведамляюць СМІ
У ноч на пятніцу затрыманых пачалі масава выпускаць з ізалятара на вуліцы Акрэсціна.
Намеснік міністра МУС ноччу прыязджаў да ЦІП на Акрэсціна, на пытанне пра здзекі над затрыманымі ён адказаў: "Здзекаў ніякіх не было".
Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,08% галасоў.
У дачыненні да пратэстуючых праваахоўнікі ўжывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Як паведамляла МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў адзін чалавек загінуў, ён спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Па стане на раніцу чацвярга колькасць затрыманых дасягнула 6,7 тысячы чалавек.
У чацвер, 13 жніўня, большасць акцый па ўсёй краіне прайшла мірна, сілавыя метады разгону да пратэстоўцаў не ўжываліся. Увечары пачалі масава адпускаць затрыманых з ІЧУ.