Прэм'ер Чэхіі: у Беларусі трэба правесці новыя выбары

© REUTERS / POOLПрэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш
Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу кіраўнікі МЗС Еўрасаюза праводзяць надзвычайную відэаканферэнцыю, у ходзе якой абмяркоўваюць у тым ліку і беларускае пытанне

МІНСК, 14 жні - Sputnik. У Беларусі павінны прайсці новыя выбары, яны павінны быць празрыстымі і праведзены з удзелам замежных назіральнікаў, заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі - Sputnik Беларусь
Праграму падтрымкі людзей у Беларусі прадставіць прэм'ер Польшчы

У пятніцу кіраўнікі МЗС Еўрасаюза сабралі надзвычайную канфэрэнцыю, падчас якой сярод іншага плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта.

"Аб сітуацыі ў Беларусі, якая сапраўды сур'ёзная. Па дамоўленасці з польскім прэм'ерам Матэушам Маравецкім я прапанаваў тэрмінова правесці відэаканферэнцыю членаў Еўрасавета, нельга чакаць, беларусы маюць патрэбу ў хуткай дапамозе. І павінен быць пасланы ясны сігнал аб санкцыях. Выбары ў Беларусі неабходна паўтарыць, яны павінны быць празрыстымі і з прысутнасцю замежных назіральнікаў", - напісаў Бабіш у сваім Twitter.

Бабіш таксама прызнаўся, што назірае за тым, што адбываецца ў Беларусі і назваў зверствам дзеянні сілавікоў падчас затрыманьня пратэстоўцаў.

"Я паглядзеў мноства відэасюжэтаў з Беларусі, дзе баязлівая і агрэсіўная паліцыя малоціць бяззбройных людзей. Гэта неверагоднае зверства. Цвёрда веру, што ідуць апошнія гадзіны дыктатарскага рэжыму і што грамадзяне перамогуць", - напісаў чэшскі прэм'ер.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле дадзеных ЦВК, перамогу на выбарах у першым туры атрымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Незадаволеныя агучанымі вынікамі людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы. Да 13 жніўня акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі - у дачыненні да пратэстуючых ужывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Па стане на раніцу чацвярга колькасць затрыманых дасягнула 6,7 тысячы чалавек.

Напярэдадні міністр унутраных спраў Юрый Караеў папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей падчас акцый пратэсту. З мінскага ЦІП і турмы ў Жодзіна сталі адпускаць затрыманых.

Стужка навiн
0